◐ Shell
reader mode source ↗
Перайсьці да зьместу
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Косава
па-альбанску: Republika e Kosovës[1]
па-сэрбску (кірыліцай): Република Косово[1]
па-сэрбску (лацінкай): Republika Kosovo[1]
па-баўгарску: Република Косово
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн
Гімн Рэспублікі Косава
Дата заснаваньня: 17 лютага 2008
Афіцыйная мова: альбанская мова і сэрбская
Сталіца: Прышціна
Форма кіраваньня: парлямэнцкая рэспубліка
прэзідэнт Косава[d]: Albulena Haxhiu[d]
прэм’ер-міністар Косава[d]: Альбін Курці[d]
Заканадаўчы орган: Парламент Косава[d]
Выканаўчы орган: Урад Рэспублікі Косава[d]
Плошча:
  • 10 909 км²
Насельніцтва:
Валюта: эўра
Каэфіцыент Джыні: 29[3]
Часавы пас: UTC+1
Бок аўтамабільнага руху: праваруч
Тэлефонны код: +383
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rks-gov.net (альб.) (анг.) (сэрб.)

Ко́сава ці Рэспу́бліка Ко́сава (па-альбанску: Kosova ці Kosovë, па-сэрбску: Косово, Kosovo) — дзяржава ў межах аўтаномнага краю Сэрбіі Косава й Мэтохія. Незалежнасьць абвешчаная 17 лютага 2008 году.

Мапа Косава

Косава ўваходзіла ў склад Атаманскай імпэрыі ад 1455 да 1912 году, спачатку як частка Румэліі, ад 1864 году як самастойная правінцыя. Падчас Вялікай Вайны 1683—1699 гадоў тэрыторыя Косава была на кароткі час захопленая аўстрыйскімі войскамі. У 1690 годзе сэрбскі патрыярх Арсень III вывеў 37 000 сямей з Косава. Перасяленьні праваслаўных хрысьціян з Косава працягнуліся ў XVIII стагодзьдзі. У 1766 годзе ўлады Атаманскае імпэрыі зьліквідавалі інстытут Сэрбскага патрыярхату, пасьля чаго становішча праваслаўных насельнікаў усёй Сэрбіі моцна пагоршылася. Альбанская шляхта прыняла іслам, што забясьпечыла ёй пасады чыноўнікаў у Атаманскай імпэрыі. На канец XIX стагодзьдзя мусульман у Косаве стала нават больш за праваслаўных. У XIX стагодзьдзі на Балканах прачнуўся этнічны нацыяналізм, і ў Косаве ім стаў альбанскі нацыяналізм.

У Югаславіі Косава была самай адсталай часткай.

Увесну 1999 году камандзір Вызваленчай арміі Косава Саліх Мустафа зладзіў забойства 6 зьняволеных ім альбанцаў, двух зь якіх асабіста катаваў. Перад забойствам зьняволеных катавалі агнём і токам, зьбівалі бэйсбольнымі бітамі і марылі голадам. 16 сьнежня 2022 году Спэцыяльны суд Косава ў Гаазе (Нідэрлянды) вырак Саліха Мустафу да 26 гадоў турмы за ваенныя злачынствы[4].

У 2004 годзе валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Косава складаў усяго каля $1565 на душу насельніцтва. Ад 2014 да 2017 году прэм’ер-міністрам Косава быў Іса Мустафа. Ад 2016 да 2020 году прэзыдэнтам Косава быў Гашым Тачы.

Паводле вынікаў парлямэнцкіх выбараў у лютым 2025 году 48 мандатаў атрымаў Рух за самавызначэньне (па-альбанску: Lëvizja Vetevendosje or Vetevendosie), другое месца (28 мандатаў) атрымала Дэмакратычная партыя Косава, трэцяе месца (20 манатаў) — Дэмакратычная Ліга Косава[5], якая распачала сваю дзейнасьць напачатку 1990-х у якасьці бяззбройнага супраціву палітыцы Мілошавіча.

Косава — адзін з самых слаба разьвітых краёў у Эўропе, але эканоміка краіны разьвіваецца. У 2024 годзе ВУП Косава ацэньваўся ў $17 864 на душу насельніцтва[6].

Этнічны склад Косава ў 2005 паводле АБСЭ

Паводле ацэнкі ЦРУ, у 2024 годзе агульная колькасьць насельніцтва Косава складала каля 2 000 000 чалавек. У 2024 годзе этнічны склад насельніцтва ацэньваўся наступным чынам[7]:

Пануе іслам (суніцкага кшталту) — галоўным чынам сярод альбанцаў. Паводле ацэнкі ў 2024 годзе 2,3% насельніцтва складаюлі праваслаўныя (Сэрбскай праваслаўнай царквы)[7].

Некалькі спартовых асацыяцыяў сфармаваныя ў Косава ў 2003 годзе згодна закону пра спорт №2003/24, прынятым косаўскай асамблеяй.

  1. 1 2 3 https://newdaynews.ru/balkans/663025.html
  2. https://askapi.rks-gov.net/Custom/1d268e37-5934-4bd5-bbd1-34a9965cff92.pdf
  3. https://data.worldbank.org/indicator/SI.POV.GINI
  4. Суд у Гаазе прысудзіў экс-камандзіру арміі Косава 26 гадоў турмы за катаваньні // Беларуская служба Радыё «Свабода», 16 сьнежня 2022 г. Праверана 17 сьнежня 2022 г.
  5. Kosovo is facing a political crisis (анг.). Robert Lansing Institute (26 ліпеня 2025).
  6. GDP per capita, PPP (current international $) (анг.). The World Bank. Праверана 8 лютага 2026 г.
  7. 1 2 Allcock, John B., Lampe, John R., Young, Antonia (4 лютага 2026) Kosovo (анг.) Encyclopedia Britannica Праверана 8 лютага 2026 г.