◐ Shell
reader mode source ↗
Перайсьці да зьместу
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мадэста
Населены пункт
Сьцяг
Краіна ЗША
Штат Каліфорнія
Дата заснаваньня 1870
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Modesto, California[d] Сью Звален[d][1]
Геаграфія
Плошча 96,069 км²
Вышыня НУМ 28 м
Часавы пас PDT, UTC-8 і UTC-7
Каардынаты 37°39′41″ пн. ш. 120°59′40″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 209
Паштовы індэкс 95350, 95351, 95352, 95353, 95354, 95355, 95356, 95357, 95358 і 95397
Сайт www.modestogov.com
Мадэста на мапе ЗША ±
Мадэста
Мадэста
Мадэста
Мадэста
Мадэста
Мадэста

Мадэ́ста (па-ангельску: Modesto) — места штату Каліфорнія, ЗША. Паводле ацэнак бюро перапісу насельніцтва ЗША за 2022 год, насельніцтва места складала 218 069 чалавек[3], што паставіла яго на 19-е паводле колькасьці насельніцтва места ў Каліфорніі. Мадэста разьмешчаны за 109 км на поўдзень ад Сакрамэнта, за 140 км на поўнач ад Фрэсна, за 64 км на поўнач ад Мэрсэду, за 148 км на ўсход ад Сан-Францыска, за 39 км на поўдзень ад Стоктану. Месца народзінаў амэрыканскага актора Джэрэмі Рэнэра.

Мадэста ў 1870-я гады.

Горад Мадэста першапачаткова быў прыпынкам на чыгунцы, якая злучала Сакрамэнта з Лос-Анджэлесам і быў пабудаваны на Цэнтральна-Ціхаакіянскай чыгунцы[4]. Калі ў 1870 годзе заснавалі Мадэсту, суснавальнік чыгуначнай кампаніі Марк Гопкінз-малодшы прапанаваў назваць яе ў гонар свайго партнэра, якія быў банкір Ўільяма Ралстан. Ралстан папрасіў знайсьці іншую назву, і адзін з працаўнікоў чыгункі згадаў, што Ралстан даволі сьціплы, што на гішпанскай мове гучыць як «мадэста». У выніку іншы суснавальнік кампаніі Чарлз Крокер назваў паселішча Мадэста на знак пашаны да сьціпласьці Ралстана[5].

У 1884 годзе насельніцтва Мадэсты перавысіла тысячу чалавек. Эканоміка паселішча грунтавалася на вырошчваньні збожжа, а дзякуючы рацэ Туолемі, па якой транспартавалі гэтае збожжа, і чыгуначным перавозкам горад хутка багацеў. Арашальная вада трапляла з дамбаў у перадгор’ях, і полі з гароднінай, садавіной і арэхавымі дрэвамі буйна радзілі. Да 1900 году насельніцтва Мадэсты перавысіла 4,5 тысячы чалавек. У гады Другой сусьветнай вайны рэгіён пастаўляў кансэрвы, сухое малако і яйкі на патрэбы ўзброеных сілаў ЗША і войскаў хаўрусьнікаў. Цягам наступных некалькіх дзесяцігодзьдзяў насельніцтва Мадэсты расло прыблізна на два адсоткі на год, перавысіўшы 100 тысячаў у 1980 годзе і 200 тысячаў у 2001 годзе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]